(no subject)
[info]dobry_guzik
Набліжаюцца Калядныя сьвяты.
Я ўжо даўно не адчуваю таго, што адчуваў зь іх набліжэньнем у дзяцінстве.
Летась бачыў 31-га сьнежня ў абед яшчэ малога год 8-мі. Ён стаяў каля ўжо п'янаватай мамкі, а тая спрабавала сабраць мандарыны у пакунак, пакунак быў парваны, аранжавыя шарыкі каціліся па тратуары, ды яна гэтага не заўважала. Малы пабачыў мой позірк і сумеўся. І я таксама. А мамка ўсё зьбірала тыя мандарыны, якімі савецкім дзецям пахла ў Новы год. І толькі ў новы год. Бляцтва. Ненавіжу такія малюнкі.

Гэтым годам працую з:
Праздничное агентство Rent Event http://rentevent.by/ Организация корпоративных праздников

Трэба срубіць паболей грошай. І ніколі не думаць пра тое, што іх можа не быць.
:) "І щоб в житті не брати в руки ні серпа ні молота..." (с)

wedding n funural
[info]dobry_guzik
Не напішу зараз ўсяго, што не сказаў сваёй бабулі пры яе жыцьці.
Яна памерла, а мае словы яшчэ мусяць нарадзіцца.
Яе не стала, праз 10 дзён, як жаніла апошняга ўнука.
Я ляцеў з крыма як мог, але не пасьпеў на пахаваньне.
Даведаўся пра сьмерць, калі сядзеў і піў тэкілу на беразе мора. Моўчкі, удваіх. Як ў  "дастучацца да небес".
Бабуля мая навучыла мяне чытаць і пісаць ў 4 гады.
Яна была настаўніца, сірата, з палесься гомельшчыны.



вясельле. маё. усім - прабачце, усім дзякуй.
[info]dobry_guzik

Бі Фры! Be Free!
[info]dobry_guzik

Фестываль адбыўся ў Чарнігаве.
Дарогу туды выбралі каля самай мяжы "Радыяцыннага запаведніку". Не страшна. Страшна цікава.
З таго, што спадабалася:
- Сустрэча Хрысьці. Нешта мы зь ёй толькі ў Мінску ня можам сустрэцца.
- Ляпіс
- ВВ
- Біла Ніч
- Каньяк
- Кошты
- Кошты
- Памідораў. Харошы шоў-мэн. Ад мяне звычайна не дачакацца камплімента канкурэнту ;), але ж тут розныя "вагавыя катэгорыі" :)
Не спадабалася:
- Суседзі па лагеры. (Узрост іхны такі проста. Нічым акрамя гучна пакрычаць выдзяліцца ня могуць. Сам такім быў.)
- Біятуалеты (дакладней - аднаразовая замена іх складу, ці што там ў іх)
- Адсутнасьць абяцанай аховы лагеру.
- Адсутнасьць абяцанай гарачай вады ў лагеры.
- Адсутнасьць нармальнай агароджы лагера.

Трэба было ўсё ж паставіць пазітыў напрыканцы, бо Фэстываль зрэшты пакінуў прыемныя пачуцьці.
Чэк: (некаторыя пазіцыі)
Піва чарнігаўскае "Біла Ніч" - 4,38 ГРН
Каньяк Шустов 5* (0,25л) - 26,06 ГРН
Шкарпэткі - 4 ГРН
Вушы Сьвіныя Вэнджаныя - (440гр) - 19,22

Курс ГРН  $1=8,3ГРН




Будзьце ўважлівы.
[info]dobry_guzik
Аднойчы хлопчык Біллі вырашыў памяняць грошы на вакзале ў Маскве.
Не першы раз ён там іх мяняў і трошкі раслабіўся.
Калі трэба здаць грошы, трэба пералічыць іх як даеш пакупніку і як бярэш іх назад, калі не спадабалася, напрыклад, камісія.
А хлопчык Біллі, хоць і любіў грошы, ды штось не пералічыў. І толькі ў наступным абменніку высьвятліў, што не хапае 2000 уе.
Біллі трохі разгубіўся, але пытаньне прадавачкі "Куды яшчэ заходзілі?" усё паставіла на свае мейсцы.
Біллі вярнуўся у папярэдні абменнік і загадаў грозна-грозна: "Ганіце мне грошы!"
Але грошы не пагналі.
Біллі выклікаў міліцыю і пасьля перамоваў аднаго з міліцыянераў сам-на-сам з прадавачкай, адбыўся такі дыялог паміж Біллі і абменным пунктам:
- Чтобы я не терял свое время на составленіе заявленій, а вы не терялі что-то значітельно более ценное... (тут, азначым, Біллі спецыяльна так сказаў, каб прадавачка сама сабе намалявала "более ценное"; Біллі ўвогуле праяўляў адрэналінавую рэакцыю на стрэсс) ... Верніте мне моі деньгі, і мы больше не увідімся.
- Я не брала вашіх денег! Но, вот відіте, я вам із кассы отдаю, своі!

Дарэчы, Свае грошы Біллі бы "із кассы", дакладна б не аддаў. :)


мое място. Марыя Пешэк
[info]dobry_guzik
Я нарадзіўся ў Менску. Пасьля бацькі разьвяліся ў Жытоміры. Пасьля Белаазерск, маленькі горад, дзе жывуць мае лепшыя ў сьвеце Бабуля и Дзядуля. Пасьля Масква. Пасьля зноў трохі Белаазерск. Пасьля зноў Мінск.
Ніводнаму гораду я не мог засьпяваць, як Марыя Пешэк. "moje miasto".
І цяпер не магу.
Калісьці хацелася сьпяваць гэта Кіеву, калісьці Варшаве, калісьці Мінску. Некаторым зь іх нават сьпяваў. Але ніколі ад шчырага сэрца.
Дзе яно? Дзе тое адчуваньне "Свайго гораду"?
Пэўна там, дзе першы раз разьбілі нос.
Там, дзе першыя ўспаміны ў жыцьці.
Там, дзе першы алкаголь.
Там, дзе першае каханьне.
Там, дзе першы секс.
Там дзе каруселі.
Там, дзе мама і тата разам.
Там, дзе першыя бізнес каля метро ў "ліхія 90-я"
Ўсе ўспаміны ў розных гарадах.
Будзем лічыць, што я...  Барсэлонец, чаму не?

Віцебск
[info]dobry_guzik
Віцебск - горад Шагала.
Я крочыў па ім,
Вы шагалі.






Пасьмяшыць бога
[info]dobry_guzik
Яшчэ ў панядзелак, вырашыў, што паеду на вёску. Як і год таму. Учора сядзеў, званіў на квіткі да драгічына, палесьсе. Квіткі былі. Думаю, зараз тэлефанаваць і браніраваць купэ, бо яно адное засталося. Здымаю трубку. 
А далей зь нябесаў чуецца такі, ведаеце надменны сьмех, і тэлефануе дзірэхтар.
Браніраваць, забраніраваў. Але замест Палесься, выйшаў сёньня зь цягніку  ў мегаполісе пад назвай Масквак.
Вось так. Чакаў, каб ні жоднай душы наўкола і цішыня, а атрымаў, з дакладнасьцю наадварот...
Суседка ў цягніку падалася знаёмай з твару. Пытаць: "Девушка, Вам не кажется, что мы где-то встречались?" я ня стаў,  але ў размовы высьвятлілася, што я рабіў навагодняе сьвята, на якім яна адпачывала.
Шчыльны-шчыльны гэты сьвет. Не першы раз пераканоўваюся.
На гадзіньніку 11:00, усе справы зроблены, у келіху віскар з колай, адчуваю, дзень будзе неблагім.

(no subject)
[info]dobry_guzik
Нешта трэба рабіць, варушыцца, дзейнічаць.
Або выпіць піва?
Вып'ю, пэўна піва.
Жывеш, блін, у прадчуваньні чагось дзіўнага, сьвята нейкага. А сьвята прыходзіць і ціха, сумна выпівае з табой на двох. 
- Ну, што? - Пытае Сьвята.
- Да, блін, - Адказваю я.
- Ну, я пайшло? 
- Давай, да сустрэчы - Кажу я і дадаю - неяк раней усе было не так у нас з табою...
- Старэем. - Ужо ў дзвярах жартуе сьвята.

(no subject)
[info]dobry_guzik

Вясновы вецер сьвішча ў скронь

Я працягну вясне далонь

Вясновы вецер у галаве
І павучок на рукаве

 

Вясновы вецер сьвішча у скронь

Я падабраў вясны пароль

Вясновы вецер у галаве

І белы кот ідзе ў траве

 

Вясновы вецер ла-ла-ла

вясновы вецер тру-ла-ла

Шапоча лісьце ла-ла-ла

І бэз квітнее на-на-на

 

А сад гудзіць жу-жу-жу-жу

А я іду і жу-жу-жу

Вясновы вецер у галаве

І нават Беларусь жыве

 

Жу-жу-жу-жу

Ла-ла-ла-ла

Я быццам жук

Ла-ла-ла-ла

 

Хурум-ру-рум

Ла-ла-ла-ла

Маленькі срун

Ла-ла-ла-ла

 

Лятаю я

Ла-ла-ла-ла

І вецер мой

Ла-ла-ла-ла

 

Мая вясна

Гукае – гу!

Вясна ідзе

Да ро-рогу!

 

Я працягну вясне далонь

Маленькі жук

Ударыць у скронь

Вясновы вецер у галаве

Пазырце, людзі, мы жывем!


назіраньні, рэфлексія
[info]dobry_guzik
Каб накіраваць чалавека ў патрэбным суразмоўцу кірунку, часта выводзяць яго са спакойнага стану. Ужываюць абразы, жарты, алагізмы, - усе, што заўгодна. Адным са сродкаў вярнуцца ў адэкват і не разгубіцца, можа стацца самааналіз свайго стану ў такі момант. У адказ на... Трэба рассказаць суразмоўцу шчыра, што зараз адчуваеш, і тады легка вернесься у спакойны стан і здолееш і далей працягваць размову стоячы на сваім.

сьмецьце
[info]dobry_guzik
Ці можа падняць настрой кінуты, скамячаны пачак цыгарэт пад нагамі на чыстай вуліцы?
Можа!
Калі акцыз на ім Расійскі.
Чаму гэты грып не адтуль?

Вясеннне абастрэніе
[info]dobry_guzik
Кажуць, што ёсьць людзі, якія чытаюць вершы.

Вясна, вясна, вясна,
Вясна, вясна, вясна
Вясна, вясна, вясна
Вясна, вясна, вясна

Вясна, вясна, вясна
Вясна, вясна, вясна
Вясна, вясна, вясна
Вясна, вясна, вясна

ВяСнА, явсна, ансвя!
Нсвяа! аявсн! нсаяв!
ВЯСНА-А-а-аА_-А_-А
Гы-гы! ВЯСна! а!а!А!

простыя рэчы
[info]dobry_guzik
Калі Казяўка з'яжджае да бацькоў у Маладзечна, я раблю сабе есьці сам. Самая смачная  ежа - гэта простыя стравы.
Мае любімыя - гэта бульба ў мундзірах. А пасьля есьці яе з салам і часныком. Рукамі, канешне.
А цяпер на пліце суп. Суп складаецца з трох рэчываў: Вада, курыца, соль.  Галоўнае - не ліць шмат вады. Трэба, каб яна толькі трошкі заліла курыцу. На раніцу такі суп стане халадцом, што таксама смачна.
Простая ежа. Мужчынская. Перад тым як яе есьці, няблага выпіць 70 гр самагонкі з бурачкоў. На крайні выпадак падыйдзе і з пшаніцы, але гэта ўжо па-панску.

(no subject)
[info]dobry_guzik
Са сьвятам!



(no subject)
[info]dobry_guzik
Быў у Маладзечна позна ноччу на вакзале. Узнікла такое пытаньне.
Што рабіць на вакзале ў маладзечна ноччу бамжу?
Чаму не паехаць у Мінск, дзе  "значна больш перспектыў"?

Вярталіся дадому п'яныя пад таксісцкае "продізігі" было файна.

(no subject)
[info]dobry_guzik
А як яшчэ ставіцца да катла ў плацкартным вагоне? Там правадніца робіць чай (не гарбату, вядома). Унутры гараць дровы, робіцца утульна-утульна.
І адчуваеш сябе не ў плацкартным (ненавіжу) вагоне, а на лецішчы. А гэта не кацел, а комін. І думкі робяцца лепшымі. І выпіць можна купіць пасьля 23:00.

(no subject)
[info]dobry_guzik
Гэта супер-фраза. Я як шоу-мэн, вядучы, і г.д. Вельмі добра разумею ейны сэнс. "Если хочешь веселиться - будь весёлым и веселись, и не жди, что тебя кто-то развеселит".

+500

Не магу цярпець тых, хто прыходзіць адпачыць з думкай: "Я бабла заплаціў - давай, клоун, развлякай міня!"

(no subject)
[info]dobry_guzik
А. А. Хтобвыдумалі.

Верш для ўжэ марской казяўкі.



Мароз і дожджык, дзень чудзесный!
Яшчэ ты дрэмлеш, друг прэлесны?
Пара, Місюлечка, вярнісь!
Праменьнем сонечным з'явісь!

Каньяк ты п'еш, смачны, прыморскі,-
А я грызу ў падвале косткі.
Цябе цалуюць хвалі мора,-
Мяне мыша грызе у каморы...

На цябе зыраць серфінгісты,
И кветкі цёгаюць артысты, -
А я краду у коткі ежу,
И сьлёзы вочы мае рэжуць.

Штовечар ты малюеш вочы,
А на мне герпес знову скочыў.
Ты аплятаеш садавіну,
А я грызу жукоў, расьліны...

Сьліна цячэ па барадзе,
"Гэ-гэй, Казявачка, ты дзе?"
Шапчу ціхенечка у сьне.

(no subject)
[info]dobry_guzik
Я думаю, што час ужо выпусьціць адмысловы смайлік: "Крызіс" (Напрыклад, перакрэсьлены $)

Home